Viam Humani Generis

Вядома, наша будучыня не прадвызначаная. У многіх сцэнарах мы проста неўзабаве знікнем. Але чым больш будзе з нас тых, хто прыкладзе свае намаганні ў правільным кірунку, тым верагодней больш перспектыўны для нас варыянт развіцця падзей.

4,5 мільярда гадоў таму на Зямлі з'явілася жыццё.

55 мільёнаў гадоў таму на Зямлі з'явіліся прыматы, атрад плацэнтарных сысуноў, да якога мы належым.

2,5 мільёна гадоў таму на Зямлі з'явіліся людзі.

800 тысяч гадоў таму наш від, Homo Sapiens, вылучыўся з людзей.

Праз 50 гадоў мы навучымся ствараць ежу для сябе і іншых відаў з неарганікі і цалкам пяройдзем на неарганічнае харчаванне.

Праз 75 гадоў з нашага віду эвалюцыянуе Чалавек Кампазітны (Homo Compositi), сімбіёз машыны і геннамадыфікаванага чалавека, што дасць магчымасць падоўжыць чалавечае жыццё ў дзесяткі разоў. Біяразнастайнасць на Зямлі будзе адноўлена штучна.

Праз 100 гадоў мы цалкам перастанем залежыць ад прыроды нашага віду і "ўзьнясёмся" - будзем працягваць існаваць па-за свайго арганізма, эвалюцыянаваўшы ў новы від - Чалавек Бязмежны (Homo Indefinita). Чалавек Разумны будзе "занесены ў Чырвоную кнігу", для яго будуць створаны адмысловыя бяспечныя ўмовы жыцця і магчымасць з узростам стаць Чалавекам Кампазітны і Чалавекам Бязмежным. Мы адкрыем магчымасці імгненнага перамяшчэння ў прасторы паміж зорнымі сістэмамі, і наш новы від зможа імі карыстацца.

Праз 200 гадоў мы выйдзем на ўзровень спажывання энергіі, які патрабуе маніпуляцыі тыпамі зорак - іх узаемных ператварэнняў і знішчэння. Разумеючы незваротнасць наступстваў некаторых ператварэнняў, мы навучымся зорказбярэжанню і аднаўленню зорных сістэм. Мы асвоім Галактыку.

Праз 300 гадоў мы асвоім Сусвет.

Праз 400 гадоў мы створым новыя сусветы, куды перамесцімся.

Пры гэтым на шляху нашага развіцця будуць перашкоды, якія могуць нас, як від, знішчыць раней, чым мы станем здольнымі ім супрацьстаяць.

І галоўная ўмова: наша грамадства павінна эвалюцыянаваць у правільны бок, які забяспечыць выжыванне і развіццё, а не хістанне або хаос і дэградацыю.

Такім чынам, мы ведаем у цэлым, што нам патрэбна. Цяпер галоўнае пытанне: як зацікавіць мінімум 20% чалавецтва зрабіць гэтыя задачы для сябе першаступеннымі каб мы перасталі быць суіцыдальна неэфектыўнымі і пайшлі на аптымальны шлях выжывання і развіцця?

Наш свет у дадзены момант яшчэ не свет чалавецтва, гэта свет дзяржаў, якія кіруюцца асобамі, якія не лічацца з меркаваннем вучоных пры прыняцці рашэнняў па далейшаму развіццю ці дэградацыі чалавецтва. У многіх краінах шэрагі навукоўцаў выпусташаны вузкімі задачамі стварэння новых узбраенняў і супярэчлівых тэхналогій, якія нясуць шкоду чалавецтву і карысць у выглядзе звышпрыбыткаў і росту ўплыву ўладазаможных. Альберта Сантас-Дзюмон пакончыў з сабой з-за прымянення ў ваенных дзеяннях аэрапланаў, піянерам будаўніцтва якіх ён з'яўляўся. Андрэй Сахараў выбраў шлях дысыдэнта пасля стварэння ім вадароднай бомбы. Калі мы аддамо усю ўладу навукоўцам замест палітыкаў, ці вырашыць гэта праблему арганізацыі нашага выжывання і ўстойлівага развіцця, так ясна пазначаную ў апошні час? Надзея ёсць, што навукоўцы не стануць заахвочваць бяздумны хаос спажывецтва.

Каб бачыць шлях, па якім нам трэба будзе ісці, мы павінны добра ўяўляць сабе тое грамадства, у якім мы можам, хочам і павінны апынуцца. Каб нам развівацца аптымальна, гэта развіццё павінна быць гарманічным. Можам так і назваць гэты вобраз будучага стану нашага грамадства, да якога мы будзем імкнуцца: Гарманізм.