Гармонія vs тэхнакратыя

Мы вытраўляем са свайго арганізма абмываньнямі і таблеткамі ўсё жывое, не ўяўляючы, якую ролю выконвае кожны забіты намі мікраарганізм у выжыванні нас у нашай асяроддзі пражывання. Мы ўжо прадраклі, што наступны этап нашай эвалюцыі - ператварэнне ў робатаў-кампутараў, якія вандруюць у нежыццёвым касмічным прасторы.

Нам трэба змяніць кірунак развіцця чалавека і нашых тэхналогій ад дзеянняў па ўтаймаванні прыроды да дзеянняў па інтэграванню назад у біясферу, Мы павінны зліцца з планетай у адзін арганізм. Гэта дазволіць нам не займацца расхлёбываннем таго, што мы ўжо нарабілі, балансуючы на мяжы пагібелі і знішчаючы ўсё жывое вакол, а развівацца яшчэ большымі тэмпамі. Такое зліццё не замарудзіць наш прагрэс, наадварот, бо з намі будзе кожны жывы арганізм Зямлі. Павінна адбыцца пераасэнсаванне чалавекам сябе ад цара прыроды да лепшага яе твору. Мы павінны нарэшце стаць дарослымі, таму што мы - прадукт 4-мильярдагадовай эвалюцыі біясферы Зямлі, магчыма распачатай значна раней у іншых зорных сістэмах, і павінны паводзіць сябе адпаведна.

Які шлях дазволіць выжыць нашаму віду, гарманічнае зліццё з навакольным асяроддзем або знішчэнне ўсяго жывога і ператварэнне нас у нешта неарганічнае? Калі апошняе і будзе паспяховым, калі нейкая наша свядомасць і пяройдзе ў стан Штучнага Інтэлекту, гэта ж будзе ўжо не чалавек, а штучны інтэлект із свядомасцю постчалавека. Хіба не куды бяспечней і натуральней, калі Штучны Інтэлект будзе нашым памочнікам у тэхналогіях зліцця з нашай асяродкам існаваньня - біясферай Зямлі?

Калі мы перастанем быць суіцыдальна накіраванымі тэхнакратамі, калі мы гарманізуем сябе знутры і створым баланс вакол нас, толькі ў гэтым выпадку ў нас ёсць шанец на рэальнае выжыванне.