Кожная істота важная

Ужо няма пісьменных людзей, якіх трэба пераконваць, што мы сваёй тэхнакратыёй вырылі сабе яму знішчэння нашага арэала пражывання. Але тыя наступствы, якія мы бачым вакол сябе, гэта вяршыня айсберга, таму што мы бачым занадта мала, мы не бачым усёй карціны ўзаемадзеяння нас і нашых тэхналогій з біясферай. Мы не бачым мікраарганізмы, мы не бачым насякомых - бо калі палічыць, колькі асобін мы ў стане бачыць, каб выправіць свае памылкі бяздумнага іх знішчэння і зразумець, як яны ўплываюць на наша выжыванне, то апынецца, што мы бачым менш за адсотак біясферы, а знішчаем яе ўсю. Усляпую.

Вось чаму мы павінны выбудаваць усю мадэль узаемадзеяння кожнага жывога і нежывога на Зямлі. І шукаць і ўкараняць усё, што магчыма для зніжэння нашага ўплыву на біясферу. Таму што калі мы гэта не зробім, то ніякія аднаўлення мамантаў і тураў нас не выратуюць. Мы ж нават гэта пакуль не можам.